Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 05 Снежань 2020 14:37

ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць набор у Школу беларускага філолага

На занятках чакаюць вучняў выпускных класаў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, якія плануюць паступаць на спецыяльнасць «Беларуская філалогія» Купалаўскага ўніверсітэта.

Заняткі ў Школе беларускага філолага будуць праходзіць бясплатна два разы на месяц па суботах з 10.00 да 13.00 у навучальным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы па вул. Леніна, 32. Прадугледжана і дыстанцыйная форма правядзення заняткаў. Тэрмін навучання - з 5 снежня 2020 года па 29 мая 2021 года. Арганізатарам выступае кафедра беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Для паступлення ў Школу беларускага філолага вучням неабходна да 1 снежня запоўніць заяўку з указаннем асноўнай інфармацыі пра сябе. Заяўкі прымаюцца па адрасе электроннай пошты nshandroha@yandex.byПлан работы Школы беларускага філолага можна знайсці на сайце філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падчас навучання ў Школе беларускага філолага адзінаццацікласнікі змогуць удасканаліць свае моўныя, літаратурныя і культурныя кампетэнцыі, а таксама падрыхтавацца да ўступных іспытаў па спецыяльнасці. У канцы навучальнага года рабятам, рэгулярна якія наведвалі заняткі і паспяхова засвоілі курс, будзе выдадзены сертыфікат аб заканчэнні Школы беларускага філолага.