Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Лістапад 2020 09:52

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта прымуць удзел у фінале рэгіянальнага турніру інтэлектуальнай гульні ScienceQuiz сярод студэнтаў

dreamstime l 47450085Гульня адбудзецца 17 лістапада ў абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.

У фінале турніру ўстаноў вышэйшай адукацыі рэгіёну па інтэлектуальнай гульні ScienceQuiz выступяць 9 каманд: па 3 каманды ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Кожная з каманд-удзельніц з'яўляецца пераможцай адборачных этапаў, якія раней прайшлі ва ўніверсітэтах.

У складзе кожнай з каманд Купалаўскага ўніверсітэта па 6 гульцоў. Іх задача - даць як мага больш правільных адказаў на пытанні з розных абласцей ведаў. Пераможца будзе вызначаны па выніках 6 тураў фінальнай сустрэчы ўдзельнікаў рэгіянальнага турніру.

Інтэлектуальная гульня ScienceQuiz сярод студэнтаў трох гродзенскіх ВНУ праводзіцца ўпершыню. У планах на будучы год - арганізаваць рэспубліканскую лігу па ScienceQuiz сярод студэнтаў усіх устаноў вышэйшай адукацыі краіны.