Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Лістапад 2020 14:14

У Міжнародны дзень студэнта ў ГрДУ імя Янкі Купалы назавуць пераможцу конкурсу «ALMA MATER - каханне з першага курса»

alma finalФінал юбілейнага агульнаўніверсітэцкага конкурсу першакурснікаў пройдзе ў Купалаўскім універсітэце ў рэжыме онлайн.

Фінальны этап конкурсу правядуць ва ўніверсітэце дыстанцыйна ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. У аўторак, 17 лістапада, па тры члены журы ад кожнага факультэта да 13.00 адгледзяць відэа фінальных праграм і выставяць свае балы. Ужо ў 14.00 адбудзецца прамая трансляцыя, дзе будуць абвешчаныя вынікі конкурсу. Пераможцам стане каманда, якая набрала ў агульнай суме найбольшую колькасць балаў. Таксама журы назаве пераможцаў у розных намінацыях конкурсу.

Нагадаем, што ў гэтым годзе за перамогу ў конкурсе «ALMA MATER - каханне з першага курсу» будуць змагацца каманды факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта фізічнай культуры і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.