Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Лістапад 2020 14:14

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы выйшлі ў паўфінал Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні

общаяУпершыню Купалаўскі ўніверсітэт у паўфінале студэнцкага каманднага чэмпіянату свету ICPC - International Collegiate Programming Contest - будуць прадстаўляць дзве каманды.

14 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыліся спаборніцтвы каманднага чэмпіянату па праграмаванні сярод устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і краін Балтыі. Адначасова, для ўдзельнікаў з Беларусі, Калінінграда і Латвіі, гэтыя спаборніцтвы з'яўляліся адборам (чвэрцьфіналам) студэнцкага каманднага чэмпіянату свету ICPC - Belarus and Baltics Regional Contest 2020 (XXIII NERC Western regional contest).

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на спаборніцтвах прадстаўлялі тры каманды студэнтаў факультэта эканомікі і кіравання і факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Усе купалаўцы трэніруюцца пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, факультэта эканомікі і кіравання Юрыя Сцёпіна.

Дзве каманды нашага ўніверсітэта заваявалі права выступаць у паўфінале, які адбудзецца 13 снежня. Магчымасць прадстаўляць вышэйшую навучальную ўстанову Беларусі ў паўфінале больш чым адной камандай раней атрымлівалі магчымасць толькі каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 71 каманда з 16 устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і краін Балтыі. Толькі 14 з іх выйшлі ў паўфінал.

 

Команда 3