Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 16 Лістапад 2020 09:09

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыта галасаванне за лепшую працу фотаконкурсу «Я - студэнт»

golosovanieПрагаласаваць можна онлайн на сайце Купалаўскага ўніверсітэта з 13 па 16 лістапада.

Фотаконкурс праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня студэнта. Для ўдзелу неабходна было даслаць адно фота на тэму студэнцтва з выявай любога цікавага моманту з жыцця купалаўца. Галоўная ўмова - на здымку павінен быць  ўдзельнік конкурсу.

Усе работы размешчаны на сайце ўніверсітэта. Аддаць свой голас за лепшы здымак можа кожны. Для гэтага неабходна прайсці аўтарызацыю па спасылцы і прагаласаваць за працу аднаго з удзельнікаў фотаконкурсу. Пераможцу абвесцяць 17 лістапада, у Міжнародны дзень студэнта.