Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 13 Лістапад 2020 13:47

Студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Карына і Уладзімір Масліннікавы прадставяць ГрДУ імя Янкі Купалы на конкурсе «Шчаслівыя разам»

24201 1Рэспубліканскі конкурс студэнцкіх сем'яў адбудзецца з 17 па 20 лістапада ў Магілёве.

Студэнтка 3 курса Карына Масліннікава і студэнт 4 курса факультэта мастацтваў і дызайну Купалаўскага ўніверсітэта Уладзімір Масліннікаў паспяхова справіліся з выпрабаваннямі адборачнага этапу і апынуліся ў ліку васьмі студэнцкіх сем'яў, якія будуць змагацца за першае месца ў рэспубліканскім конкурсе «Шчаслівыя разам». Сярод асноўных конкурсных выпрабаванняў - «Вясёлыя старты для маладых сем'яў», «Сямейны бюджэт», «Святочная вячэра», «Умелыя рукі», «Святочная сервіроўка стала», а таксама фота- і відэапрэзентацыя сям'і і творчае выступленне на тэму «Сям'я талентамі багатая».

Пераможцы будуць вызначаны ў некалькіх намінацыях. У складзе журы - прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, устаноў вышэйшай адукацыі, спецыялісты ў розных жанрах мастацкай творчасці і кулінарнага мастацтва. Акрамя асноўных крытэрыяў, ацэньваецца згуртаванасць студэнцкай сям'і, крэатыўнасць, арыгінальнасць і стыль.

Рэспубліканскі конкурс «Шчаслівыя разам» праводзіцца з мэтай падтрымкі студэнцкіх сем'яў, папулярызацыі іх станоўчага іміджу, развіцця творчага, дзелавога і культурнага патэнцыялу маладых сем'яў.