Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Лістапад 2020 13:35

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе алімпіяда "Экалогія Еўрарэгіёну Нёман»

olimpiada biologyПрыняць удзел у алімпіядзе запрашаюць студэнтаў небіялагічных спецыяльнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта.

Арганізатарам алімпіяды «Экалогія Еўрарэгіёну Нёман» выступае факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы. Экалагічная алімпіяда прадугледжвае правядзенне двух тураў: тэарэтычнага і практычнага. На першым этапе ўдзельнікі павінны будуць выканаць каля 70 тэставых заданняў. У другім туры студэнтам будзе прапанавана выканаць практычную працу па тэме «Экалагічная дружалюбнасць спажывецкіх тавараў» з наступным абгрунтаваннем атрыманых вынікаў. Пераможцаў вызначаць па найбольшай колькасці набраных балаў па выніках двух тураў у асабістым і камандным заліку.

Алімпіяда адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 у навучальным корпусе па адрасе: зав. Даватара, 3/1, аўд. 8. Зараз працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў. Ад кожнага факультэта можа выступіць каманда з 5 чалавек. Заяўкі на ўдзел прымае кафедра экалогіі па нумары тэлефона 48 50 01.