Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Лістапад 2020 16:54

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы - у ліку прызёраў рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод жаночых каманд

gandbolУ фінале Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі сярод жаночых каманд у праграме рэспубліканскай універсіяды-2020 купалаўцы сталі другімі.

У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды больш за 30 вышэйшых навучальных устаноў адукацыі краіны. Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы паспяхова прайшла рэгіянальны, міжрэгіянальны, паўфінальны этапы. У фінале сустрэліся чатыры лепшыя зборныя: Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Па выніках серыі гульняў жаночая каманда нашага ўніверсітэта па гандболе заняла другое месца. Трэнерамі каманды выступілі старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Наталля Гівер і інструктар па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Марына Ясене.