Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Лістапад 2020 15:02

Аб'яўлены конкурс для навучэнцаў ГрДУ для ўдзелу ў праграме «Erasmus +» на 2020/2021 навучальны год

Аб'яўлены конкурс для падачы заявак у рамках праграмы Erasmus + для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў ГрДУ імя Янкі Купалы на навучанне ва  Універсітэце Аляксандра Іаана Кузы (Яссы, Румынія) і Каўнаская Калегія / Універсітэт прыкладных навук (Літва).

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе па спасылцы.

Падпісаную ў дэкана / намесніка дэкана і каардынатара заяўку і пакет дакументаў неабходна адсканаваць і даслаць на erasmus@grsu.by да 13 лістапада 2020 года. Папяровы пакет дакументаў прадастаўляць не патрэбна.

Пра неабходнасць моўнага субяседвання праінфармаваць Аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па пошце erasmus@grsu.by.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца  да каардынатараў інтэрнацыяналізацыі на факультэце і ў аддзел міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці па, тэлефоне 72-10-57 і на пошту erasmus@grsu.by.