Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Лістапад 2020 15:24

У ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлены набор у студыю юнага журналіста «Медыя-STARt»

media startУ Купалаўскім універсітэце дапамогуць абітурыентам спецыяльнасці "Журналістыка" падрыхтавацца да ўступных іспытаў ва ўніверсітэце.

Школа пачне працу ва ўніверсітэце 21 лістапада. Падрыхтоўку дзяцей на працягу 25 тыдняў будуць ажыццяўляць выкладчыкі кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Як распавяла загадчык кафедры Іна Мінчук, у гэтым годзе заняткі ў студыі будуць праходзіць кожную суботу ў онлайн і афлайн-фармаце, каб да іх маглі далучыцца рабяты з усіх гарадоў Беларусі:

- Мы ўлічылі пажаданні абітурыентаў і ў гэтым годзе будзем сумяшчаць працу на адной з інтэрнэт-платформаў з заняткамі ў універсітэце. Вопыт арганізацыі навучання з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паказвае, што па эфектыўнасці онлайн-заняткі не саступаюць аўдыторным.

Адзначым, што пры паступленні на спецыяльнасць "Журналістыка" абітурыентам неабходна падаць атэстат і два сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання (рускую або беларускую мову, гісторыя Беларусі), а таксама вытрымаць уступныя іспыты «Творчасць». А яны штогод праходзяць у два этапы: на першым абітурыенты пішуць сачыненне-эсэ, на другім праходзяць субяседванне. Падчас заняткаў у студыі юнага журналіста "Медыя-STARt" хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць падрыхтавацца да напісання эсэ, навучацца спраўляцца з хваляваннем падчас субяседвання, пашыраць кругагляд, даведаюцца больш пра гісторыю і сучаснасць традыцыйных і новых медыя, акунуцца ў атмасферу студэнцтва.

Запісацца на падрыхтоўчыя трэнінгі можна па тэлефонах: +375 (29) 584 55 84 (MTS, Telegram) +375 (44) 584 45 84 (А1, Viber). Кантактная асоба - Святлана Гендрыкаўна Хвясько.