Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Лістапад 2020 08:55

Лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы пабывалі на экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці

23934 4Экскурсія стала заахвочваннем для рабят за добрую працу падчас трэцяга працоўнага семестра.

70 лепшых байцоў, камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў адправіліся ў Брэст на аўтобусе. Па дарозе для іх арганізавалі аглядную экскурсію па розных гарадах і пасёлках, якія размешчаны на маршруце. Рабяты даведаліся шмат гістарычных фактаў і цікавых легенд пра Падароск, Ваўкавыск, Ружаны і Пружаны.

Галоўнай кропкай маршруту стаў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць». Студэнты пабывалі ў самым цэнтры крэпасці, Цытадэлі, наведалі музей, даведаліся цікавыя падрабязнасці пра абеліск «Штык», кампазіцыю «Смага», а таксама пра помнік воінам-пагранічнікам, якія першымі прынялі на сябе ўдар захопнікаў. Рабяты змаглі ацаніць і веліч манумента «Мужнасць» - галоўнага сімвала крэпасці-героя.

Як адзначыла, падводзячы вынікі паездкі, сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы Алеся Папко, экскурсія нікога не пакінула раўнадушным. Наведванне знакавых гістарычных месцаў дапамагае маладым людзям лепш зразумець гісторыю сваёй краіны і абуджае ў іх пачуццё гонару за сваіх папярэднікаў, якія былі здольныя на гераічныя ўчынкі і здзейснілі сапраўдны подзвіг, абараніўшы ў нялёгкай барацьбе свабоду і незалежнасць роднай Беларусі.

Па матэрыялах sb.by.