Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 04 Лістапад 2020 17:20

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у чарговы дыялогавай пляцоўцы ў якасці экспертаў

dialogПадчас дыскусіі абмяркоўваліся пытанні рэфармавання эканомікі, праблемы экалогіі, а таксама падыходы да фарміравання кадравага патэнцыялу сацыяльна-эканамічнай сферы рэгіёну.

Удзел у дыялогавай пляцоўцы прынялі дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Васілевіч, дацэнт кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Святлана Вітун, старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Аляксандр Кулікоў, дацэнт кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм Андрэй Праневіч, старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Таццяна Селюжыцкая, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Карына Савіцкая.

Падчас дыскусіі абмяркоўваліся пытанні цыфравізацыі і мадэрнізацыі эканомікі, фарміравання кадравага патэнцыялу сферы, развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў рэгіёне, а таксама гандлю і паслуг, лагістыкі. Вялікая ўвага была ўдзелена праблеме экалагічнай бяспекі краіны.

Мадэратарам пляцоўкі выступіла дэкан факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая. Яна падкрэсліла, што падобныя дыскусіі спрыяюць прасоўванню прапаноў ад грамадзянскай супольнасці, суб'ектаў гаспадарання, грамадскіх аб'яднанняў і партый да органаў дзяржаўнага кіравання.