Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 11:05

Электроннае выданне «Адукацыйны партал: выкладчыку і студэнту» створана ў ГрДУ імя Янкі Купалы

portalУ віртуальным даведніку прадстаўлена ўся інфармацыя аб адзінай адукацыйнай платформе ўніверсітэта, а таксама пакрокавыя інструкцыі па яе выкарыстанні для навучання і камунікацый.

Як распавяла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Калацэй, Адукацыйны партал быў створаны ў 2011 годзе і ўяўляе сабой сеткавую платформу, адзіны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае арганізацыйныя і ўсе вучэбна-метадычныя матэрыялы па кожнай вучэбнай дысцыпліне, якія забяспечваюць адукацыйны працэс ва ўніверсітэце. Акрамя гэтага, Адукацыйны партал Купалаўскага ўніверсітэта - гэта не проста сховішча інфармацыі, а эфектыўная інтэрактыўная пляцоўка для камунікацыі выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама студэнтаў паміж сабой. Для таго каб паказаць шматлікія магчымасці і інструменты адукацыйнай платформы выкладчыкам і студэнтам, было створана электроннае выданне «Адукацыйны партал: выкладчыку і студэнту».

Першая частка выдання ўключае ў сябе рэкамендацыі выкладчыкам, як карыстацца асноўнымі інструментамі партала, у прыватнасці, модулямі «Лекцыя», «Заданне», «Форум», «Семінар», «Вікі», «Тэст», а таксама інструкцыі аб тым, як эфектыўна арганізаваць дыстанцыйнае навучанне ў фармаце вебінараў і відэаканферэнцый, выкарыстоўваючы сэрвісы WebEx, Zoom і Microsoft Teams. У другой частцы электроннага дапаможніка змяшчаюцца парады і рэкамендацыі для студэнтаў аб выкарыстанні навучальных матэрыялаў адукацыйнага партала, інструкцыі для ўдзельнікаў дыстанцыйных заняткаў у рэжыме рэальнага часу і інфармацыя аб асабістым кабінеце. Дарэчы, электроннае выданне «Адукацыйны партал: выкладчыку і студэнту» ужо размешчана на Адукацыйным партале, а ў бліжэйшы час яго плануецца размясціць і ў асабістым кабінеце кожнага першакурсніка.