Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Кастрычнік 2020 08:52

Купалаўцы сталі пераможцамі адразу ў некалькіх намінацыях гарадскога конкурсу «Працоўны семестр - 2020»

shtabЦырымонія ўзнагароджання па выніках трэцяга працоўнага семестра адбылася ў Гродне 28 кастрычніка ў рамках Форуму студэнцкіх атрадаў.

Штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта прызнаны лепшым сярод устаноў вышэйшай адукацыі горада Гродна, а Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па выніках гарадскога конкурсу «Працоўны семестр - 2020» стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы наймальнік». Падчас цырымоніі ўзнагароджання быў адзначаны актыўны ўдзел купалаўцаў у развіцці студатрадаўскага руху, а таксама іх поспехі ў арганізацыі другаснай занятасці студэнтаў у 2020 годзе.

Сярод узнагароджаных - педагагічны атрад «Купалінка-1» і вытворчы атрад «Купалаўцы». Лепшым быў прызнаны і атрад «Метэор-1», які працаваў на будаўнічай пляцоўцы анкалагічнага цэнтра ў Гродне. Акрамя таго, усе атрады Купалаўскага ўніверсітэта атрымалі падзякі за актыўны ўдзел. Усяго ў студатрадаўскім руху ў трэцім працоўным семестры прыняў удзел 461 купалавец ў складзе 30 студэнцкіх атрадаў.

У перыяд з 13 па 15 лістапада адбудзецца падвядзенне вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр - 2020». На званне лепшых будуць прэтэндаваць студэнцкія атрады "Купалінка" і "Метэор-1", а таксама Штаб працоўных спраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.