Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Кастрычнік 2020 16:03

ГрДУ імя Янкі Купалы прыме ўдзел у Міжнароднай онлайн-выставе «Адукацыя ў Беларусі-2020»

Адукацыйная онлайн-выстава адбудзецца ў Рэспубліцы Казахстан 2 - 9 лістапада.

Выстава будзе праходзіць на платформе www.edubel.by у актыўным фармаце з 2 па 6 лістапада. Доступ да рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў універсітэтаў-удзельнікаў з магчымасцю запампоўкі файлаў, прагляду ролікаў і відэа-прэзентацый будзе адкрыты да 9 лістапада. У мерапрыемствах онлайн-выставы прымуць удзел 7 устаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны, сярод якіх і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Міжнародная адукацыйная онлайн-выстава ў Рэспубліцы Казахстан праводзіцца з мэтай пазнаёміць патэнцыйных абітурыентаў з адукацыйным патэнцыялам універсітэтаў Беларусі, дапамагчы ім падабраць праграму бакалаўрыяту, магістратуры ці аспірантуры, курсаў павышэння кваліфікацыі, летніх і зімовых школ, курсаў рускай мовы. Таксама падчас працы выставы ўсе жадаючыя змогуць атрымаць кансультацыю па ўмовах паступлення, навучання і знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

 

vystavka afisha