Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 27 Кастрычнік 2020 16:19

У навучальных карпусах Купалаўскага ўніверсітэта праводзіцца маніторынг тэрмаметрыі супрацоўнікаў і навучэнцаў

Готовая 1 12Мерапрыемства арганізавана з мэтай мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання інфекцыі COVID-19.

Раней у ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо быў прыняты комплекс прафілактычных мер, актуальных у перыяд сезоннага росту рэспіраторных захворванняў: ва ўсіх карпусах універсітэта уведзены масачны этыкет, супрацоўнікам і студэнтам рэкамендавана выконваць сацыяльную дыстанцыю, а таксама рэгулярна апрацоўваць рукі дэзінфікуючымі сродкамі. Струменевыя лекцыі, якія прадугледжваюць прысутнасць больш за 90 чалавек, праводзяцца з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

У адпаведнасці з пратаколам даручэння пасяджэння рабочай групы па рэалізацыі міжведамаснага плана па ліквідацыі рызыкі завозу і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у Купалаўскім універсітэце ўзмоцнены прафілактычныя мерапрыемствы.