Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Кастрычнік 2020 12:36

Праблемы сацыялізацыі асобы на розных этапах узроставага развіцця абмяркуюць у Купалаўскім універсітэце

korpus ocenРэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя адбудзецца 13 лістапада і пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў сёмы раз.

Да ўдзелу ў канферэнцыі «Сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця: вопыт, праблемы, перспектывы» запрашаюцца спецыялісты ўстаноў адукацыі, выкладчыкі і навуковыя работнікі. Мерапрыемства праводзіцца кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках канферэнцыі адбудзецца абмеркаванне такіх кірункаў, як клінічныя і псіхолага-педагагічныя аспекты дыягностыкі і карэкцыі парушэнняў развіцця ў дзяцей, падлеткаў і дарослых; інавацыйныя тэхналогіі, метады і формы работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, іх псіхолага-педагагічнае суправаджэнне і перспектывы сацыяльнай адаптацыі; сучасныя інклюзіўныя тэндэнцыі ў сістэме адукацыі; фарміраванне прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў у галіне спецыяльнай адукацыі; узаемадзеянне ўстаноў адукацыі, сям'і, грамадскіх арганізацый у навучанні і выхаванні дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 5 лістапада зарэгістравацца на сайце conf.grsu.by, а таксама адправіць тэкст артыкула на электронны адрас timso@grsu.by. Канферэнцыя праводзіцца ў завочнай форме. Абмеркаванне матэрыялаў канферэнцыі будзе даступна 13 лістапада 2020 года на сайце conf.grsu.by ў раздзеле VII Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Сацыялізацыя асобы на розных этапах узроставага развіцця: вопыт, праблемы, перспектывы". Па выніках канферэнцыі плануецца выданне электроннага зборніка навуковых артыкулаў, які будзе размешчаны ў базе РІНЦ.