Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Кастрычнік 2020 18:11

Прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта - у ліку мацнейшых дзюдаістаў краіны

23710 2Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод мужчын і жанчын праходзіў у Магілёве 15-17 кастрычніка.

Па выніках спаборніцтваў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Ягор Кухарэнка стаў чэмпіёнам сярод мужчын у вагавай катэгорыі +100 кг. Срэбра сярод жанчын у вагавай катэгорыі 78 кг заваявала інструктар па фізічнай культуры студэнцкага гарадка Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Карпава. Бронзавымі прызёрамі Кубка Беларусі па дзюдо сярод мужчын сталі студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Марк Шока ў вагавай катэгорыі 66 кг і студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Максім Сомаў ў вагавай катэгорыі 100 кг. У агульнакамандным заліку каманда Гродзенскай вобласці заваявала 3 месца.

Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі 147 дзюдаістаў ў розных вагавых катэгорыях. Кубак Беларусі стаў першым стартам у гэтым сезоне ў падрыхтоўцы спартсменаў да Алімпійскіх гульняў 2021 года.

Фота з сайта judo.by