Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Кастрычнік 2020 17:19

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у грамадзянска-патрыятычным марафоне «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!»

18602 0Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон пройдзе з 26 кастрычніка па 14 лістапада ў два этапы.

Стаць удзельнікамі марафону могуць каманды з 8 чалавек, якія прадстаўляюць установы вышэйшай адукацыі краіны. Адборачны этап пройдзе завочна - з 26 кастрычніка па 5 лістапада. Фінал рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» адбудзецца 14 лістапада на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Праграма марафона ўключае ў сябе правядзенне 9 конкурсаў у 4 намінацыях. У намінацыі «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня» адбудзецца «Свабодны творчы конкурс» і конкурс «Творчая прэзентацыя ўстановы адукацыі», у намінацыі «Знаўцы роднай зямлі» пройдзе конкурс «Мая радзіма: гісторыя і культура Беларусі», а таксама фотаконкурс «У памяці захаваем» і конкурс відэаэсэ «Мы - нашчадкі Перамогі», у намінацыі «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» запланаваны конкурс эсэ на дадзеную тэму і конкурс «Карысныя лайфхакі», у намінацыі «Да абароны Айчыны гатовы»  будуць арганізаваны конкурсы «Трапны стралок» і «Ваджэнне баявых машын (на трэнажоры)».

Рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» праводзіцца з 2018 года з мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму, папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця. Арганізатарамі марафону выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Дадатковую інфармацыю аб удзеле ў грамадзянска-патрыятычным марафоне можна атрымаць ва ўпраўленні выхаваўчай працы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы па нумары тэлефона 8 (0152) 74 43 87.