Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Кастрычнік 2020 13:04

У ГрДУ імя Янкі Купалы вызначаны фіналісты конкурсу «Студэнт года-2020»

Лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 21 кастрычніка.

У заключным этапе конкурсу прымуць удзел 7 купалаўцаў.



Cтудэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Слуцкая

 

23636 0

 


Студэнт 2 курса філалагічнага факультэта Андрэй Дунько

 

23636 1

 

 

Cтудэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Валерыя Літвіненкава

 

23636 2

 

Студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арсень Сідаркевіч

 

23636 3

 

Cтудэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Таццяна Шчэрбач

23636 4

 

Студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзмітрый Філіпкоў

 

23636 5

 

Cтудэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Юлія Кляшчова

 

23636 6

 

Усе фіналісты паспяхова справіліся з заданнямі папярэдняга адбору. Яны прадставілі на суд журы камедыйны відэаролік пра сябе, а таксама распрацавалі ўласны праект «Моладзевая ініцыятыва», прысвечаны рашэнню пэўнай сацыяльнай праблемы.

Падчас фінальных выпрабаванняў студэнты раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні ў конкурсе «Візітная картка», прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры мовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй у конкурсе аратарскага майстэрства, а таксама раскрыюць свой творчы патэнцыял у конкурсе «Беларусь - наш агульны дом». Імя лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 21 кастрычніка, а таксама ў рамках фіналу выберуць лепшую групу падтрымкі ўніверсітэта. Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2020».