Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Кастрычнік 2020 15:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў

IMG 5881У Купалаўскім універсітэце адбылася першая сустрэча ў рамках работы пляцоўкі «Гродзенскі дыялог-2020».

Мадэратарам дыялогавай пляцоўкі на тэму «Павышэнне ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў» выступіў старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Ён адзначыў, што асноўная мэта дыялогу грамадскасці і органаў улады - выпрацаваць і сфармаваць канкрэтныя прапановы для ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, закон аб мясцовым кіраванні і іншыя заканадаўчыя акты для далейшага развіцця краіны і вобласці ў інтарэсах грамадзян.

- Гэта вельмі важная тэма, паколькі мясцовыя органы ўлады павінны вырашаць усе пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, займацца развіццём чалавечага патэнцыялу і эканомікі, - падкрэсліў Ігар Жук. - Мы павінны абмеркаваць усе тыя праблемы, якія перашкаджаюць або стрымліваюць развіццё Гродзенскага рэгіёну.

Праца дыялогавай пляцоўкі ажыццяўлялася ў фармаце адкрытага дыялогу. У ім прымалі ўдзел кіраўнікі розных органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, дэпутаты, грамадзяне з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Выказацца і ўнесці свае прапановы мог любы ўдзельнік.

У бліжэйшы час сустрэчы ў рамках работы пляцоўкі «Гродзенскі дыялог-2020» працягнуцца. Сфармаваныя удзельнікамі і экспертамі пляцоўкі «Гродзенскі дыялог-2020» прапановы па пытаннях канстытуцыйнай рэформы, іншых актуальных праблемах развіцця краіны і рэгіёну будуць прааналізаваныя і сістэматызаваны. Вынікам працы стане іх вынясенне на разгляд ад Гродзенскай вобласці на форум «Усебеларускі народны сход».