Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Кастрычнік 2020 15:31

Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў запрашае купалаўцаў прыняць удзел у акцыі «Для мамы з любоўю!»

otkritka mameДля ўдзелу неабходна аформіць віншавальную паштоўку да Дня маці і адправіць яе па электроннай пошце арганізатарам акцыі да 12 кастрычніка.

Віншавальныя паштоўкі ў фармаце А4 ўдзельнікі павінны накіроўваць па адрасе электроннай пошты tsentr.studencheskikhinitsiativ@bk.ru.

Усе дасланыя работы будуць раздрукаваныя і размешчаны 14 кастрычніка, у Дзень маці, у фае галоўнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця экспазіцыі аўтары змогуць забраць свае паштоўкі і падарыць іх мамам.

Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў заклікае, такім чынам, не толькі прызнацца ў каханні самаму блізкаму і роднаму чалавеку - сваёй маме, але і зрабіць гэта крэатыўна. Выстава аўтарскіх віншавальных паштовак, якая будзе працаваць ва ўніверсітэце ў Дзень маці, нагадае кожнаму пра ролю ў жыцці чалавека мамы - кахаючай, клапатлівай, добрай і пяшчотнай!