Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Кастрычнік 2020 14:48

У ГрДУ імя Янкі Купалы выберуць лепшага валанцёра 2020 года

volonteryДа ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта, якія займаюцца валанцёрскай дзейнасцю.

Конкурс «Валанцёр года-2020» стартуе з 12 кастрычніка. Заяўку для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 19 кастрычніка ў валанцёрскі цэнтр універсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308. Матэрыялы ад канкурсантаў - відэаролікі аб валанцёрскай дзейнасці, аўтарскія навучальныя праграмы, тэматычныя плакаты - будуць прымацца да канца гэтага месяца. Вынікі будуць падведзеныя 6 лістапада. Пераможцаў і прызёраў вызначаць па наступных намінацыях: «Асабісты ўклад», «Лепшы валанцёрскі атрад», «Лепшая навучальная праграма для валанцёраў», «Лепшы іміджавы плакат», «Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы».

Конкурс праводзіцца з мэтай ацаніць паспяховы вопыт валанцёрскай дзейнасці, падтрымаць найбольш актыўных валанцёраў, членаў валанцёрскіх атрадаў, стварыць умовы для развіцця лідарскіх кампетэнцый і самарэалізацыі студэнцкай моладзі, павысіць матывацыю ўдзелу студэнтаў у сацыяльна-значнай дзейнасці.

Арганізатарамі конкурсу «Валанцёр года-2020» з'яўляюцца аддзел падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, прафсаюзны камітэт студэнтаў універсітэта, першасная арганізацыя ГА «БРСМ», першасная студэнцкая арганізацыя «Белая Русь» і Савет валанцёраў Купалаўскага ўніверсітэта.