Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Верасень 2020 16:44

Каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцам Чэмпіянату ваенных факультэтаў па стральбе са штатнай зброі

AMG 6333У агульнакамандным заліку Купалаўцы паказалі найлепшы вынік з сямі каманд, якія прымалі ўдзел у Чэмпіянаце.

У склад каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі 6 прадстаўнікоў ваеннага факультэта: начальнік курса Дзмітрый Карпук, выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту Іван Крупеніч, камандзір батальёна курсантаў Дзяніс Чарняцоў, начальнік службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Артур Ігнатовіч, старшы выкладчык Аляксандр Строк і курсант 2 курса ваеннага факультэта Сяргей Чабатарэнка.

Усе каманды-удзельніцы Чэмпіянату прадстаўлялі ваенныя факультэты грамадзянскіх устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Спартсмены прадэманстравалі высокі ўзровень адпрацоўкі ваенна-прыкладных навыкаў у такіх дысцыплінах, як класічныя практыкаванні ў стральбе з АК-3 і ПМ-3, а таксама практычнай стральбе з гэтых відаў зброі.

Па выніках чэмпіянату прызавыя месцы паміж камандамі размеркаваліся наступным чынам: абсалютным пераможцам была прызнана каманда ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта, другое месца - у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, трэцяе - у каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.