Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Верасень 2020 15:15

Актуальныя праблемы экалогіі і варыянты іх рашэння абмяркоўваюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

biologyXV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя праблемы экалогіі 2020" праходзіць у Купалаўскім універсітэце з 22 па 24 верасня.

Канферэнцыя праводзіцца па ініцыятыве факультэта біялогіі і экалогіі штогод. У гэтым годзе яна прысвечана тэмам устойлівага выкарыстання і аховы жывёльнага і расліннага свету, экалагічнай біяхіміі, фізіялогіі і медыцыны, харчовых тэхналогій у кантэксце ўстойлівага развіцця. Удзельнікі канферэнцыі на працягу некалькіх дзён абмяркоўваюць таксама пытанні, звязаныя з маніторынгам забруджвання атмасферы і кіраваннем прыродаахоўнай дзейнасцю, рацыянальным выкарыстаннем зямельных і водных рэсурсаў і ачысткай сцёкавых вод, развіццём экалагічнай адукацыі і асветы ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Перад удзельнікамі канферэнцыі выступілі з прывітальным словам начальнік Навукова-даследчай часткі ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Глазеў і дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі. Падчас адкрыцця мерапрыемства быў агучаны віншавальны адрас ад суарганізатараў міжнароднай сустрэчы навукоўцаў ад Універсітэта ў Беластоку. Затым удзельнікам пажадалі плённай і паспяховай работы.

Для ўдзелу ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі прадстаўлена 110 дакладаў. Варта адзначыць, што з улікам эпідэміялагічнага становішча ў гэтым годзе частка дакладчыкаў прэзентуюць свае даследаванні ў рэжыме онлайн. У рамках канферэнцыі запланавана таксама наведванне гродзенскіх школ з мэтай фарміравання пераемнасці экалагічнай адукацыі і падрыхтоўкі патэнцыйных абітурыентаў.

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная актуальным праблемам экалогіі, праводзіцца факультэтам біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта штогод. Традыцыйна ў мерапрыемстве прымаюць удзел вучоныя з Беларусі, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку з Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Ірака, Турцыі, Канады. Па выніках канферэнцыі вынікі працы публікуюцца ў зборніку навуковых прац, які індэксуецца ў РІНЦ.