Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 22 Верасень 2020 12:21

Знаёмства з суседзямі, наладжванне побыту і вечары ў вялікай кампаніі на свежым паветры: як студэнты ўладкоўваюцца ў новым інтэрнаце ГрДУ імя Янкі Купалы

Да канца верасня новы інтэрнат па вуліцы Дубко будзе заселены поўнасцю, падключаць wi-fi і адкрыюць трэнажорную залу.

Тры тыдні таму новы інтэрнат Купалаўскага ўніверсітэта расхінуў свае дзверы для навасёлаў. Мы паехалі паглядзець, як уладкаваліся студэнты ў сучасным 13-павярховым будынку.

 

IMG 97315

 

Другакурсніцы Алена Южык і Дар'я Велікаселец ў новы інтэрнат засяліліся ў ліку першых. Вось ужо чацвёрты тыдзень яны працягваюць уладкоўвацца ў новабудоўлі. Студэнткі кажуць, што, пражыўшы ўвесь першы курс у інтэрнаце калідорнага тыпу, з бытавымі праблемамі яны прывыклі спраўляцца з усмешкай на твары.

- Мінусаў тут пакуль мы не знаходзім, толькі адныя плюсы: камфортна жыць, па два чалавекі ў пакоі, вельмі шмат месца, кухня ў блоку на шасцярых, душ - і ніякай чаргі, - дзеліцца сваімі ўражаннямі ад першых тыдняў пражывання ў інтэрнаце студэнтка юрыдычнага факультэта Алена Южык.

 

IMG 9886

 

 

Яе сяброўка, аднакурсніца і суседка па пакоі Дар'я Велікаселец падтрымлівае:

- У нас тут і спартыўная пляцоўка ёсць, дзе можна займацца любімым відам спорту, і трэнажорная зала на паверсе.

 

IMG 9883

 

Праўда, трэнажорная зала пакуль рыхтуецца да ўводу ў эксплуатацыю. Вакансія інструктара па фізічнай культуры ўсё яшчэ адкрыта, але ўжо ў хуткім часе тут разлічваюць знайсці спецыяліста, і тады рабяты змогуць займацца на новенькіх трэнажорах цалкам бясплатна.

- Побач з інтэрнатам ёсць спартыўная пляцоўка, - распавядае студэнт 4 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Антон Бунь, - Там мы часта праводзім час: гуляем у валейбол, стрытбол, футбол. Там і лавачкі ёсць, можна проста пасядзець вечарамі на свежым паветры і пагутарыць.

IMG 9931

 

IMG 9911

 

IMG 0086

 

На тэрыторыі новага інтэрната па вечарах і праўда шматлюдна: навасельцам ёсць, дзе пагуляць і пагутарыць. І хоць на паверхі засяляліся факультэтамі, некалькі хвілін зносін у кафетэрыі інтэрната - і ў будучых мытніцаў ужо ў сябрах без пяці хвілін інжынер-будаўнік.

 

IMG 9956

 

Антон Бунь сканчае інжынерна-будаўнічы факультэт Купалаўскага ўніверсітэта літаральна праз паўгода. Усе папярэднія гады вучобы ён пражыў у студэнцкім інтэрнаце на БЛК, 3.

- Тут умовы проста шыкоўныя у параўнанні з тымі, у якіх я жыў раней, - кажа Антон Бунь. - Нейкіая бытавая бязладзіца, вядома, ёсць, як заўсёды, зрэшты. Да прыкладу, нядаўна не працаваў душ, але выклікалі майстра - і  ён усё выправіў. Так, і да гэтага часу інтэрнэту няма, але абяцаюць, што хутка будзе.

 

IMG 9937

 

IMG 9944

 

 

Як адзначае начальнік студэнцкага гарадка ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Гурына, пытанне з інтэрнэтам зараз вырашаецца.

- Wi-fi хутка будзе падлучаны, да канца гэтага месяца сапраўды, - абяцае Наталля Гурына. - У цэлым, усе пытанні і з інтэрнэтам, і з нейкімі будаўнічымі недаробкамі мы стараемся вырашаць аператыўна. Зразумела, што, як і ў любой новабудоўлі, у працэсе эксплуатацыі выяўляюцца нейкія недахопы. Але, трэба сказаць, што інтэрнат знаходзіцца на гарантыйным абслугоўванні, мы супрацоўнічаем з будаўнічай арганізацыяй, якая ўзводзіла і здавала будынак, і з усімі  праблемамі мы звяртаемся да спецыялістаў. Дарэчы, усіх студэнтаў, якія выявілі нейкія недахопы падчас пражывання ў новым інтэрнаце, я заклікаю звяртацца да загадчыка. Акрамя таго, на вахце ёсць часопіс заўваг, у якім таксама можна ўсё фіксаваць. Усе заўвагі будуць з часам ліквідаваны.

Студэнцкі інтэрнат на Дубко быў ўведзены ў эксплуатацыю на чатыры месяцы раней запланаванага тэрміну. Напярэдадні новага навучальнага года новабудоўлю засялілі на 90 адсоткаў, усе месцы, што засталіся,  будуць размеркаваны паміж студэнтамі да канца верасня. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што былі заявы ад заселеных ў новы інтэрнат з просьбай перасяліць іх па папярэднім месцы жыхарства. Асноўная прычына - "хачу жыць з сябрамі".

- На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне жыллёвай камісіі, па выніках якога прынята рашэнне аб засяленні студэнтаў у новы інтэрнат на пакінутыя месцы, - распавяла начальнік студэнцкага гарадка Наталля Гурына. - Інтэрнат карыстаецца падвышаным попытам. У нас было шмат заяваў з нагоды перасялення са старых інтэрнатаў у новы. Задавальнялі, у першую чаргу, заявы студэнтаў з высокім рэйтынгам па выніках мінулага навучальнага года.

Новабудоўля па ўзроўні камфорту пражывання ставіцца да самай высокай, першай, катэгорыі студэнцкіх інтэрнатаў. Таму і кошт пражывання тут вышэй, чым у іншых інтэрнатах Купалаўскага ўніверсітэта, - крыху больш за 32 рублёў у месяц. Студэнтка юрыдычнага факультэта Ульяна Легідзь упэўненая, што гэта адэкватны кошт.

- Тут вельмі камфортна жыць, ёсць месцы для захоўвання адзення, кніг, касметыкі. Калі трэба памыць рэчы - унізе ёсць шмат ёмістых пральных машын. Калі ўсе бытавыя праблемы вырашаны, можна засяродзіцца на вучобе, - падзялілася Ульяна Легідзь.

 

IMG 0026

IMG 0056

IMG 0017

 

Зараз жыхары новабудоўлі па вуліцы Дубко чакаюць пачатку ацяпляльнага сязона, калі ў будынку стане яшчэ ўтульней і камфортней. А пакуль у пакоях яшчэ досыць цёпла, бо за акном стаіць сонечная восень, навасельцы працягваюць абжывацца ў сваім новым студэнцкім доме і рабіць яго ўсё больш камфортным для жыцця.

 IMG 9905

IMG 9901

IMG 0059