Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 21 Верасень 2020 12:02

Маладыя навукоўцы абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы вопыт Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў доказах і даказванні па грамадзянскіх справах

V міжнародная (Беларусь-Расія) навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў, аспірантаў і магістрантаў «Доказы і даказванне па грамадзянскіх справах: вопыт Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Канферэнцыя ў рэжыме онлайн адбудзецца 23 верасня. Яе ўдзельнікі будуць казаць пра асаблівасці даказвання ў розных відах судовага разбору, класіфікацыі доказаў, значэнні аўдыё- і відэазапісаў як сродкаў даказвання ў грамадзянскім судаводстве, рэчыўных доказах ў грамадзянскім працэсе, выкарыстанні ў грамадзянскім судаводстве доказаў, атрыманых з мессенджераў. Таксама сярод тэм семінара - даказванне па справах аб кампенсацыі шкоды, нанесенай жывёламі, пісьмовыя доказы ў грамадзянскім працэсе, крыміналістычная і бухгалтарская экспертызы ў грамадзянскім працэсе, даказванне па працоўных спрэчках, асаблівасці даказвання па спрэчках, звязаных з выхаваннем дзяцей.

Арганізатар навуковага форуму - кафедра грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі «Саратаўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія».

Мадэратарам навукова-практычнай канферэнцыі з беларускага боку выступіць загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Мартыненка, а мадэратарам з расійскага боку - загадчыца кафедры грамадзянскага працэсу УВА «Саратаўская дзяржаўная юрыдычная акадэмія» Аксана Ісаенкава.

Канферэнцыя ў рэжыме онлайн пройдзе 23 верасня ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе Ажэшкі, 22, аўд. 218а. Пачатак працы семінара - 13.30

 

photo 2020 09 21 09 46 07