Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Жнівень 2020 10:32

ГрДУ імя Янкі Купалы рыхтуецца да пачатку новага навучальнага года

photo 2020 08 25 15 57 05Ва ўсіх навучальных карпусах і інтэрнатах універсітэта завяршаюцца рамонтныя работы.

Наводзіць парадак ў навучальных аўдыторыях і калідорах, на спартыўных пляцоўках і аб'ектах грамадскага харчавання, а таксама ва ўніверсітэцкіх інтэрнатах купалаўцам дапамагаюць работнікі падрадных арганізацый і ўдзельнікі студатрадаўскага руху. Так, на аб'ектах ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу ўсяго летняга перыяду працавалі 5 студэнцкіх будаўнічых атрадаў агульнай колькасцю 80 чалавек.

На правядзенне рамонтных работ было выдаткавана больш 315 тыс. рублёў, крыху менш за палову з гэтай сумы - бюджэтныя сродкі, астатняе - уласныя сродкі ўніверсітэта. Праведзены бягучыя і касметычныя рамонты навучальных і спартыўных памяшканняў, сталовых і буфетаў, месцаў агульнага карыстання, элементаў добраўпарадкавання тэрыторый. Ажыццяўлены рамонт сцен і столяў, а таксама замена падлогавага пакрыцця ў інтэрнатах, прыведзены ў парадак складскія памяшканні, падвалы, альтанкі і прылеглыя тэрыторыі, заменена і адрамантавана няспраўнае электра-і сантэхнічнае абсталяванне.

У рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года была абноўлена і матэрыяльна-тэхнічная база ўніверсітэта, у тым ліку закуплена новае навучальнае абсталяванне і спартыўны інвентар, а таксама вучэбная мэбля і інвентар для інтэрнатаў. Ужо праз тыдзень абноўленая Alma mater зноў збярэ разам ўсіх прадстаўнікоў вялікай Купалаўскай сям'і.