Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 14 Жнівень 2020 14:44

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Георгій Шылаў

KNIGAГеоргій Мікалаевіч Шылаў нарадзіўся ў 1894 годзе ў Маскве.

З 1940 года Георгій Шылаў быў старэйшым інспектарам баявой падрыхтоўкі Ваенна-будаўнічага ўпраўлення Далёкаўсходняга краю ў Хабараўску. З 1940 па 1942 год - старшым памочнікам начальніка камендатуры аховы і забеспячэння 2-й Чырванасцяжнай арміі. У 1942 годзе скончыў курсы «Стрэл» у г. Варашылаў. З 1942 па 1945 год Георгій Мікалаевіч Шылаў быў намеснікам па страявой частцы камандзіра палка ў Куйбышаве. У 1943 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе ў Маскве. Камандаваў 282-м запасным палком у Кіраве і ў Бабруйску.

Вайсковае званне - падпалкоўнік.

Георгій Шылаў узнагароджаны медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945".

З сакавіка 1945 году быў на пасадзе начальніка ваеннай кафедры Гродзенскага педагагічнага інстытута.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.