Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Жнівень 2020 13:20

Фотарэпартаж: Будаўніцтва інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко ўвайшло ў фінальную стадыю (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

Сучасны 13-павярховы будынак на 1030 месцаў з безбар'ерным асяроддзем - пяты па ліку інтэрнат для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта - неўзабаве прыме сваіх жыхароў. Завяршаецца апошні этап работ перад здачай будынка ў эксплуатацыю.

Сёння тут поўным ходам вядуцца работы па ўборцы паверхаў і блокаў, разгрузцы, зборцы мэблі і размеркаванні яе па пакоях, устаноўцы абсталявання і сантэхнікі, добраўпарадкаванні пляцовак, прылеглых да будынка.