Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 31 Ліпень 2020 10:45

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Міхаіл Сырамаха

syromahoМіхаіл Ігнатавіч Сырамаха нарадзіўся 26 красавіка 1926 г. у вёсцы Дворац Гомельскай губерні.

 

У 1941 годзе скончыў 9 класаў Тураўскай СШ. Міхаіл Ігнатавіч Сырамаха - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 па сакавік 1944 года ў складзе партызанскага атрада «За Радзіму!». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.

У 1946 годзе Міхаіл Сырамаха паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут. З верасня 1950 па верасень 1955 года быў дэканам літаратурнага факультэта нашай ВНУ.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.