Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 31 Ліпень 2020 10:19

Вынікі шостага дня прыёмнай кампаніі падведзены ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 3470Да канца шостага дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падалі 2093 абітурыента.

На дзённую форму навучання на дадзены момант прэтэндуюць 1543 абітурыента, на завочную форму навучання - 550 абітурыентаў.

Найбольшы конкурс па дзённай бюджэтнай форме навучання сфармаваўся на наступныя спецыяльнасці: 9,08 на групу спецыяльнасцяў «Дызайн», 4,57 на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый». Па завочнай бюджэтнай форме - 3,25 на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», 3,0 на спецыяльнасць «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» і 2,87 на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый».

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых шасці дзён уступнай кампаніі, 64 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 45 паступаюць па-за конкурсам. 385 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй, а 5 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды. Падрыхтоўчыя курсы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі скончылі 87 абітурыентаў. Варта адзначыць, што тры новыя спецыяльнасці IT-профілю карыстаюцца попытам у абітурыентаў.

Прыём дакументаў у абітурыентаў, якія выказалі жаданне навучацца за кошт сродкаў бюджэту, падыходзіць да завяршэння. 31 ліпеня - апошні дзень падачы дакументаў на бюджэтную форму навучання. Праца прыёмнай камісіі ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца да 15 жніўня. На працягу яшчэ двух тыдняў будзе ісці прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць навучацца на платнай аснове. Унутраныя уступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна з раскладам ў перыяд з 1 па 7 жніўня, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.

Арганізавана дыстанцыйнае кансультаванне абітурыентаў і іх бацькоў, кантакты факультэтаў для кансультавання даступныя ў Лічбавым кабінеце абітурыента.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 73-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 50000