Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Ліпень 2020 17:12

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла сустрэча старшыні Беларускага саюза жанчын Марыяны Шчоткінай з актывам вобласці

22120 3Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі новыя праекты жаночай арганізацыі, а таксама актуальныя пытанні бягучай электаральнай кампаніі.

 

Сустрэча Марыянаы Шчоткінай з жаночым актывам Гродзенскай вобласці прайшла ў сяброўскай атмасферы. Удзельніцы паднялі пытанні, якія тычацца прэзідэнцкіх выбараў, пагаварылі аб нарастальнай ролі жанчыны ў сучасным грамадстве, адзначылі ўзнагародамі лепшых членаў ГА «Беларускі саюз жанчын» за актыўную грамадзянскую пазіцыю.

- Мы вырашылі правесці сустрэчу з жаночым актывам Гродзенскай вобласці менавіта цяпер, у гарачы перыяд галоўнай палітычнай кампаніі, таму што нам сапраўды ёсць што абмеркаваць, - адзначыла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Марыяна Шчоткіна. - І самае важнае пытанне - гэта наш удзел у будучых выбарах. Я разлічваю на шчырую размову. Трэба пагаварыць пра тыя пытанняхні, якія адрасуюцца нашым актывісткам на месцах. Па выніках сустрэчы будуць прынятыя канкрэтныя прапановы і агучаныя на ўзроўні ўрада.

Удзельніц мерапрыемства ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы павітаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алег Раманаў. Ён пажадаў прадстаўніцам жаночай арганізацыі плённай працы, звярнуўшы ўвагу на той факт, што сёння грамадства мае патрэбу ва ўзмацненні пазіцыі жанчыны ў розных сферах, таму што менавіта жанчыны задаюць галоўную ў сучаснай культуры тэндэнцыю - памяркоўнасці, міласэрнасці, дабрыні.

- Гэта важнае пытанне - становішча жанчыны ў грамадстве, - падтрымала Марыяна Шчоткіна. - Мы абсалютна перакананыя, што жанчыны павінны быць больш прадстаўлены на ўзроўні прыняцця дзяржаўных рашэнняў. Наша грамадская арганізацыя прасоўвае ідэі традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, пытанні абароны мацярынства і дзяцінства, павышэння дабрабыту беларускіх сем'яў.

Абмеркаваўшы актуальныя пытанні за круглым сталом у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, удзельніцы сустрэчы наведалі дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў абласным цэнтры, даўшы старт новай дабрачыннай акцыі, якая праходзіць пад дэвізам: «БСЖ - за свет не толькі на Зямлі, а ў кожным доме і сям'і». Дарэчы, Марыяна Шчоткіна адзначыла, што прадстаўніцы жаночай арганізацыі Гродзенскай вобласці вельмі актыўна ўдзельнічаюць у рэалізацыі шматлікіх сацыяльных праектаў. У падзяку за іх грамадзянскую пазіцыю і прасоўванне ідэй жаночай арганізацыі найбольш актыўныя ўдзельніцы ГА «БСЖ» Гродзенскай вобласці былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Святлане Мардечка, члену першаснай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ», ганаровую грамату ўручыла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» Марыяна Шчоткіна. Граматай Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» ўзнагароджана старшыня першаснай арганізацыі Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» Марына Карпіцкая.

Даведачна: Першасная арганізацыя ГрДУ імя Янкі Купалы ГА «БСЖ» створана ў 2006 і на дадзены момант аб'ядноўвае 312 чалавек. Асноўныя напрамкі дзейнасці - фарміраванне актыўнай пазіцыі жанчын у дзяржаўным кіраванні, эканоміцы, сацыяльнай сферы, рэалізацыя прынцыпаў гендэрнай роўнасці, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, умацаванне сямейных каштоўнасцяў, абарона правоў дзяцей, умацаванне здароўя жанчын і моладзі, прасоўванне спорту ў паўсядзённым жыцці, падрыхтоўка жанчын да рэалізацыі прадпрымальніцкай і камерцыйнай дзейнасці. Першасная арганізацыя Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» актыўна ажыццяўляе дабрачынную і гуманітарную дзейнасць, рэалізуе шматлікія праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне моладзі.