Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 30 Ліпень 2020 11:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі пятага дня прыёмнай кампаніі

Да канца пятага дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падалі 1706 абітурыентаў.

На дзённую форму навучання падалі дакументы 1239 абітурыентаў, на завочную форму навучання - 467 абітурыентаў.

На дадзены момант прамежкавы найбольшы конкурс па дзённай бюджэтнай форме навучання сфармаваўся на наступныя спецыяльнасці: 8,08 на групу спецыяльнасцяў «Дызайн», 4,14 на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый». Па завочнай бюджэтнай форме - 2,67 на спецыяльнасць «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», 2,5 на спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» і «Фізічная культура».

 

photo 2020 07 29 19 57 00

 

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых пяці дзён уступнай кампаніі, 47 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 40 паступаюць па-за конкурсам.

303 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Найбольшую суму балаў (391) мае Рэната Новік, якая скончыла ў 2020 годзе Гімназію г. Шчучына. Дзяўчына абрала спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія (англійская)» філалагічнага факультэта.

Ужо сёння сярод тых, хто плануе стаць студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы, 5 абітурыентаў-пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды. Падрыхтоўчыя курсы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі скончылі 65 абітурыентаў.

 

photo 2020 07 29 19 56 41

 

Упершыню абвешчаная дыстанцыйная форма атрымання адукацыі карыстаецца папулярнасцю ў абітурыентаў з асаблівымі дасягненнямі: на 4 спецыяльнасці ўжо падалі дакументы 19 абітурыентаў, якія скончылі каледж з адзнакай. З іх 13 выбралі спецыяльнасць «Дашкольная адукацыя» ў завочнай (дыстанцыйнай) форме навучання.

Акрамя таго, вядзецца актыўны набор на спецыяльнасці дзённай бюджэтнай формы атрымання вышэйшай адукацыі фізіка-тэхнічнага, інжынерна-будаўнічага і машынабудаўнічага профілю.

Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 31 ліпеня ўключна. Унутраныя ўступныя выпрабаванні будуць праводзіцца згодна з раскладам у перыяд з 1 па 7 жніўня, інфармацыя пра дату і час яўкі абітурыента на экзамен прадстаўлена ў яго Лічбавым кабінеце.

 

photo 2020 07 29 19 57 04

 

Рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента істотна скарачае час падачы дакументаў у прыёмную камісію, аднак не выключае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе вул. Леніна, 32. Прыёмная камісія актыўна вядзе кансультаванне і інфармаванне абітурыентаў з дапамогай Лічбавага кабінета абітурыента.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+375 (152) 73-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500

 

photo 2020 07 29 19 57 08