Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Ліпень 2020 13:39

У ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць сумоўе з выпускнікамі педагагічных класаў

22082 6Правам паступіць на педагагічныя спецыяльнасці па выніках сумоўя скарыстаўся 21 абітурыент.

Гэта выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці агульнаадукацыйных сярэдніх школ, якія прайшлі навучанне ў адпаведнасці з праграмай факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Сумоўе з прадстаўнікамі прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта праходзіць у вуснай форме, пытанні для абітурыентаў складзеныя ў рамках праграмы факультатыўнага курса.

- Сярод удзельнікаў сумоўя - абітурыенты філалагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта біялогіі і экалогіі, а таксама педагагічнага факультэта, - распавяла адказны сакратар прыёмнай камісіі, дэкан факультэта даўнівесітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Карлюкова. - Падчас сумоўя абітурыенты павінны прадэманстраваць свой вопыт, які яны атрымалі падчас навучання ў педагагічных класах, падзяліцца сваім бачаннем будучыні педагагічнай прафесіі, расказаць пра тое, якім яны бачаць свой шлях у прафесіі. Дарэчы, праводзіць сумоўе мы запрасілі вопытных педагогаў, якія дапамогуць вызначыць, наколькі матываваныя абітурыенты на тое, каб у будучыні рэалізаваць сябе ў якасці прафесійных педагогаў.

У прыёмнай камісіі адзначылі, што ў гэтым годзе абітурыенты больш актыўна карыстаюцца правам паступіць на педагагічныя спецыяльнасці ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў выніку сумоўя. У цэлым жа, набор на ўсе спецыяльнасці выконваецца паспяхова. На дадзены момант самы высокі прамежкавы конкурс назіраецца па спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама па групе спецыяльнасцяў юрыдычнага факультэта. Ужо закрыты набор на дыстанцыйную форму навучання за кошт сродкаў бюджэту на спецыяльнасці «Пачатковая і дашкольнач адукацыч». Цалкам выкананы набор на ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.

Па выніках першых трох дзён прыёмнай кампаніі самая высокая сума балаў - 378 і 377 - у двух абітурыентаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы. На дадзены момант больш чым у 130 абітурыентаў агульная сума балаў - 300 і вышэй. Больш за 30 чалавек, якія скончылі сярэднюю школу з залатым медалём, ужо скарысталіся правам паступіць ва ўніверсітэт без уступных выпрабаванняў.