Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Ліпень 2020 11:09

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі трэцяга дня прыёмнай кампаніі

IMG 2411Пад канец трэцяга дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі дакументы падаў 1041 абітурыент.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых трох дзён уступнай кампаніі, 40 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 23 паступаюць па-за конкурсам.

170 абітурыентаў маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. 5 абітурыентаў з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды, 37 абітурыентаў скончылі падрыхтоўчыя курсы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.

Выпускнікі педагагічных класаў актыўна падаюць дакументы ў Купалаўскі ўніверсітэт, з іх 21 абітурыент мае намер паступіць на педагагічныя спецыяльнасці па выніках сумоўя. Нагадваем, што сумоўе па факультатыўнай дысцыпліне "Уводзіны ў педагагічную прафесію" для выпускнікоў педагагічных класаў будзе праведзена 28 ліпеня ў 10:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218а.

У Купалаўскі ўніверсітэт паступаюць не толькі жыхары Гродна і Гродзенскай вобласці. Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 210 заяваў. Лідуючымі па ранейшаму выступаюць Брэсцкая вобласць (95) і Мінская вобласць (58).

Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 31 ліпеня ўключна.

Варта адзначыць, што для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся ў Лічбавым кабінеце абітурыента, прымацавалі для папярэдняй праверкі свае дакументы і запісаліся на электронную чаргу, час, выдаткаваны на падачу дакументаў, як правіла, не перавышаў дваццаці хвілін.

Важна звярнуць увагу, што рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзення ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life +375 (22) 77 44 500