Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Ліпень 2020 17:12

Купалаўцы могуць прыняць удзел у Міжнародным адкрытым маладзёжным фестывалі тэлевізійных праграм і фільмаў «Тэлеманія»

telemanijaЗаяўкі таленавітая моладзь у аргкамітэт конкурса можа падаць да 11 кастрычніка.

Конкурс закліканы дапамагчы крэатыўным маладым рэжысёрам, журналістам, драматургам, аператарам, гукарэжысёраў, прадзюсарам і мастакам і матываваць іх да працы ў сучасных медыя, паспрыяць кар'ернаму росту і прасоўванню. Сярод конкурсных работ, з якімі можна прыняць удзел у маладзёжным фестывалі, - гульнявыя, дакументальныя, анімацыйныя фільмы да 30 хвілін, а таксама навінавыя рэпартажы і тэлепраграмы, інтэрнэт-праекты і кароткія відэа.

Навучальныя, курсавыя, дыпломныя і самастойныя работы студэнтаў ВНУ, якія навучаюцца па праграмах вышэйшай адукацыі, складуць асноўную конкурсную праграму фестывалю. Таксама прадугледжаны праграмы ўдзелу для незалежных аўтараў і выкладчыкаў, якія займаюцца прафесійнай дзейнасцю ў галіне кіно і тэлебачання.

Даведацца больш пра Міжнародны адкрыты маладзёжны фестываль тэлевізійных праграм і фільмаў «Тэлеманія» і запоўніць заяўку праз кароткую форму можна на сайце конкурса да 11 кастрычніка гэтага года.