Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Ліпень 2020 11:21

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі другога дня прыёмнай кампаніі

priem Дакументы на вочную і завочную формы атрымання адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ўжо падалі 723 абітурыенты.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першых двух дзён уступнай кампаніі, 30 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных выпрабаванняў, 10 паступаюць па-за конкурсам. Чатыры абітурыенты маюць 100-бальныя сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання.

122 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. 4 абітурыенты з'яўляюцца пераможцамі рэспубліканскай алімпіяды, 32 абітурыенты скончылі падрыхтоўчыя курсы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Актыўна падаюць дакументы ў Купалаўскі ўніверсітэт выпускнікі педагагічных класаў, з іх 15 маюць намер паступіць на педагагічныя спецыяльнасці па выніках сумоўя. Нагадваем, што прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай накіраванасці і тых, хто паступае па сумоўю, завяршаецца ў панядзелак 27 ліпеня ў 18:00, сумоўе будзе праведзена 28 ліпеня.

Абітурыентамі з іншых абласцей пададзена 101 заява. Лідуючымі выступілі Брэсцкая вобласць - 43 і Мінская вобласць - 31.

Нагадаем, што прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленнi на спецыяльнасцi, на якія здаюцца ўступныя выпрабаванні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, будзе доўжыцца да 31 ліпеня ўключна.

Варта адзначыць, што для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся ў Лічбавым кабінеце абітурыента, прымацавалі для папярэдняй праверкі свае дакументы і запісаліся на электронную чаргу, час, выдаткаваны на падачу дакументаў, як правіла, не перавышала дваццаці хвілін.

Важна звярнуць увагу, што рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе вул. Леніна, 32.

Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны) 

МТС +375 (33) 35 44 500 

Life +375 (22) 77 44 500