Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Ліпень 2020 14:31

Стань студэнтам ГрДУ! Прыёмная кампанія-2020 стартуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

цифровой кабинет 2020 ГрГУ имени Янки КупалыДакументы ад абітурыентаў прыёмная камісія Купалаўскага ўніверсітэта пачне прымаць ужо заўтра, 25 ліпеня.

На бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі прыём дакументаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе праходзіць да 31 ліпеня ўключна, на платную форму - да 15 жніўня.

Абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасці, для якіх прадугледжаны ўнутраныя ўступныя выпрабаванні ва ўніверсітэце, павінны падаць дакументы ў перыяд з 25 па 31 ліпеня. З 1 па 7 жніўня для іх пройдуць уступныя выпрабаванні.

З 25 па 27 ліпеня ў Купалаўскім універсітэце будуць прымаць дакументы ад тых, хто навучаўся ў профільных класах педагагічнай накіраванасці.

Нагадаем, што ў гэтым годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўпершыню даступная электронная рэгістрацыя абітурыентаў у рамках работы лічбавай прыёмнай камісіі. Абітурыентаў Купалаўскі ўніверсітэт запрашае загадзя зарэгістравацца ў электроннай сістэме, запоўніць прапанаваную анкету і прымацаваць электронныя копіі неабходных для паступлення дакументаў. Віртуальны сэрвіс закліканы дапамагчы пазбегнуць традыцыйных чэргаў у перыяд падачы дакументаў у прыёмную камісію.

Падрабязную інфармацыю аб правядзенні прыёмнай кампаніі, тэрмінах уступных выпрабаванняў, прапанаваных спецыяльнасцях можна даведацца на сайце https://www.abit.by, і ў Call-цэнтры «Абітурыент» па тэлефонах: 8 (0152) 73-01-01, МТС + 375 (33) 35-44-500, Life +375 (25) 77-44-500, а таксама ў прыёмнай камісіі па адрасе: вул. Леніна 32.