Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Ліпень 2020 13:02

Купалаўцы ў складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у «Славянскім базары ў Віцебску»

22007 1Актыўную і творчую моладзь Беларусі аб'ядналі мерапрыемствы ў рамках Дня моладзі XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Дзень моладзі быў арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Цэнтра культуры «Віцебск» і дырэкцыі фестывалю.

Адным з яркіх спартыўных мерапрыемстваў Дня моладзі ў Віцебску стаў моладзевы забег - студэнты спаборнічалі ў марафоне на дыстанцыі ў 6.5 кіламетры. У ліку тых, хто фінішаваў аднымі з першых, і студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы. Уладзіслаў Мандзік у забегу стаў пятнаццатым з 115 удзельнікаў-аматараў і прафесійных спартсменаў-лёгкаатлетаў. Адбыліся таксама і рэспубліканскія спаборніцтвы па скейтбордынгу, дзе хлопцы з Гродзенскай вобласці занялі чацвёртае месца.

Завяршыла Дзень моладзі ўрачыстае адпраўленне стылізаванага чыгуначнага саставу праекта «Цягнік #Беларусь. Моладзь. Натхненне», ў рамках якога студэнты, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзевых грамадскіх і спартыўных аб'яднанняў, парламентарыі і валанцёры з усёй Беларусі падарожнічаюць па розных гарадах Беларусі. Ужо сёння, 23 ліпеня, чыгуначны састаў прыбудзе ў Гродна. Удзельнікі праекта наведаюць у тым ліку Купалаўскі ўніверсітэт, дзе запланавана правядзенне круглага стала па тэме «Рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі».