Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Ліпень 2020 14:14

ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць летнюю метадычную школу экалагічнай ініцыятывы «УРА Гродна!»

21968 1Удзельнікі вучацца распрацоўваць эфектыўныя адукацыйныя праграмы па экалагічным маніторынгу і інклюзіўным кіраванні навакольным асяроддзем.

Летняя метадычная школа «УРА Гродна!» праводзіцца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пры падтрымцы Асацыяцыі «Адукацыя для ўстойлівага развіцця». Удзельнікі - педагогі розных устаноў адукацыі краіны - сабраліся на базе аграсядзібы «Верас» Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці з мэтай павышэння кваліфікацыі і экалагічнай пісьменнасці.

Праграма Летняй школы прадугледжвае інтэграцыю прынцыпаў адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў розныя навучальныя дысцыпліны, навучанне педагогаў арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і методык, якія спрыяюць павышэнню пазнавальнай актыўнасці вучняў, а таксама рэалізацыю праектнай дзейнасці ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу для вырашэння лакальных праблем навакольнага асяроддзя.

Каля 30 чалавек, якія прымаюць удзел у Летняй школе «УРА Гродна!», на працягу пяці дзён абменьваюцца вопытам, падрабязна вывучаюць сістэму экалагічнага маніторынгу ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама працуюць над распрацоўкай канцэпцый уласных адукацыйных праграм па экалагічным маніторынгу і інклюзіўным кіраванні навакольным асяроддзем.

Каля 30 чалавек, якія прымаюць удзел у летняй школе «УРА Гродна!», на працягу пяці дзён абменьваюцца вопытам, падрабязна вывучаюць сістэму экалагічнага маніторынгу ў Рэспублікі Беларусь, а таксама працуюць над распрацоўкай канцэпцый уласных адукацыйны праграм па экалагічнай маніторынгу і інклюзіўным кіраванні навакольным асяроддзем.