Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Ліпень 2020 09:43

Купалаўцы запрашаюць школьнікаў падрыхтавацца да навучальнага года ў сценах універсітэта

21937 1Летняя школа факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыецца 17 жніўня.

Правесці апошнія два тыдні канікул з максімальнай карысцю прапануюць вучням 6 - 10 класаў сярэдніх школ і гімназій. Вопытныя выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта дапамогуць ўдзельнікам Летняй школы разабрацца са складаным матэрыялам, а таксама ў працэсе паўтарэння пройдзенага - ліквідаваць магчымыя прабелы ў ведах. Слухачам Летняй школы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы будзе прапанавана выбраць для паглыбленага вывучэння менавіта тыя прадметы са школьнай праграмы, якія іх цікавяць больш за ўсё.

Заняткі ў Летняй школе будуць праходзіць як у вочнай, так і ў дыстанцыйнай форме. Навучанне будзе доўжыцца з 17 па 28 жніўня, заяўкі прымаюцца да 12 жніўня. Больш падрабязную інфармацыю і анкету, якую неабходна запоўніць для рэгістрацыі, шукайце на сайце факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.