Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Ліпень 2020 14:20

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Леанід Самойла

samojloЛеанід Восіпавіч Самойла нарадзіўся 24 лютага 1923 года ў вёсцы Бондары Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства.

У 1941 гозде Леанід Самойла трапіў у акупацыю. У 1944 годзе быў вывезены немцамі ў Літву ў Клайпеду, затым у Кёнігсберг. У студзені 1945 года быў вызвалены Чырвонай Арміяй.

Леанід Самойла - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з лютага 1945 года. Быў паранены ў баях. Узнагароджаны медалямі "За ўзяцце Кенігсберга", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945", ордэнам Славы 3-й ступені, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

З 1950 году Леанід Восіпавіч Самойла - асістэнт кафедры фізікі, з 1954 года - старшы выкладчык, з 1975 па 1983 год - старшы выкладчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі нашай ВНУ.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.