Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Ліпень 2020 11:06

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пераможцаў конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці»

diplomyДыпломы пераможцаў купалаўцам былі ўручаны на цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці 2019.

Лепшымі па выніках конкурсу былі прызнаныя працы Алёны Кізевіч і Святланы Лічык. Узнагародамі таксама адзначаны іх навуковыя кіраўнікі - дацэнт кафедры агульнай фізікі Генадзій Васілюк, а таксама загадчык кафедры экалогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Галіна Юхневіч.

Конкурс "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці" праводзіцца ў Беларусі штогод, пачынаючы з 2007 года. Асноўная мэта конкурсу - павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне менеджменту і кантролю якасці, ацэнка ўзроўню правядзення навукова-даследчай працы, стымуляванне адукацыйнай, навуковай і прыкладной дзейнасці, папулярызацыя перадавога вопыту ў галіне менеджменту і кантролю якасці, а таксама падтрымка таленавітых студэнтаў і магістрантаў, матывацыя навуковых кіраўнікоў дыпломных і навукова-даследчых работ.