Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Ліпень 2020 10:02

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Іван Пракоп'еў

prokopievІван Іванавіч Пракоп'еў нарадзіўся 27 жніўня 1925 года ў вёсцы Мельнікава Можгінскагп павета Вотскай аўтаномнай вобласці. У 1943 - 1946 гадах служыў у радах Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Карэльскім і 3-м Украінскім франтах.

Іван Пракоп'еў узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945», ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

Пасля вайны скончыў Казанскі педагагічны інстытут ў 1952 годзе, у 1969 - аспірантуру, абараніў дысертацыю. Кандыдат педагагічных навук.

З 1976 года Іван Іванавіч Пракоп - дацэнт кафедры педагогікі нашай ВНУ. Удастоены звання «Выдатнік вышэйшай школы СССР».

З успамінаў А. І. Пракоп'ева пра бацьку:

«Нарадзіўся ў маленькай вёсцы ў Удмуртыі, у шматдзетнай сялянскай сям'і. У пачатку вайны вучыўся ў педвучылішчы ў г. Можга. Ва ўзросце 17 гадоў са студзеня па чэрвень 1943 года быў курсантам 2-га Маскоўскага кулямётнага вучылішча, арганізаванага на базе Можгінскага педвучылішча. Прызываўся Можгінскім ваенкаматам.

З чэрвеня 1943 па студзень 1944 года праходзіў службу ў 10-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе, сфарміраванай у Раменскім (цяпер Быкава) пад Масквой на базе аэрадрома Цэнтральнага аэрогідрадынамічнага інстытута. Затым тры дэсантныя брыгады (4-я, 9-я, 10-я) у якасці стралковых палкоў былі аб'яднаны ў 100-ю гвардзейскую стралковую дывізію. З чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у Свірскай наступальнай аперацыі на Карэльскім фронце ў раёне Ладэйнага поля Ленінградскай вобласці. Пасля фарсіравання ракі Свір і ўдзелу ў баях выбыў па раненні, вярнуўся ў часць у жніўні 1944 года пасля лячэння ў шпіталі. Часць затым была пераведзена ў г. Калінін, цяпер Цвер, у раён Камсамольскай гаі. Тут дэсантныя часткі праходзілі перафармаванне і данавучанне: у прыватнасці, выконваліся скачкі з парашутам. Аднак у снежні 1944 года з дэсантных брыгад была сфарміравана 9-я гвардзейская армія ў складзе 37-га, 38-га, 39-га стралковых карпусоў. Апынуўся ў складзе 114-й ордэна Кутузава Свірскай (пазней яна стане яшчэ і Венскай Чырванасцяжнай) дывізіі 39-га стралковага корпуса 9-й гвардзейскай арміі.

Са студзеня 1945 годуа - зноў удзел у баявых дзеяннях: 3-ці Украінскі фронт. Асноўныя пункты на шляху: Рэні Адэскай вобласці, Малдова, Румынія (Галац), Югаславія, Венгрыя (Сегед, Кечкемет, Будапешт, Секешфехервар, студзень - сакавік 1945), Аўстрыя (красавік 1945). Выбыў па раненні ў баях за Вену ў красавіку 1945 года. Дзень Перамогі сустрэў у шпіталі.

Быў тройчы паранены. Дэмабілізаваны з войска ў студзені 1946 года. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную Можгу, скончыў педвучылішча. Працаваў у школе, вельмі хацеў вучыцца ў педагагічнай ВНУ. Скончыў Казанскі педагагічны інстытут і працаваў у сістэме адукацыі ў педвучылішча (Дзябесы, Мамадыш Татарскай АССР) і педінстытута ў розных гарадах Савецкага Саюза (Благавешчанск, Варонеж, Перм, Гродна)».

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.