Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 10 Ліпень 2020 09:55

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Сямён Палякоў

poljakovПалякаў Сямён Васільевіч нарадзіўся ў 1916 годзе ў вёсцы Жывотава Адоеўскага павета Тульскай губерні.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 03.12.1941. У гады вайны служыў у шэрагах Чырвонай Арміі: камсамольскі і партыйны работнік у частках Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Тройчы паранены (2 разы - цяжка). Вайсковае званне - падпалкоўнік запасу. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1942), ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені (1945), 5 медалямі. З 1963 па 1968 год - прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.

З ўзнагародных лістоў

Гвардыі старшы палітрук Палякоў Сямён Васільевіч 06.07.1942 быў накіраваны на поле бою, дзе сустрэўся з групай фашысцкіх салдат і афіцэраў. Тав. Палякаў асабіста забіў 4 салдат і аднаго афіцэра, а аднаго салдата прывёў у палон як языка. Гэтым самым даў магчымасць хутка прасунуцца наперад нашай частцы.

На поле бою ўмела арганізаваў партыйна-палітычную працу, дзякуючы гэтаму 07.07.1942 быў узяты завод фосфарных распрацовак. Пад яго кіраўніцтвам на заводзе фосфарных распрацовак была ўзятая ў палон група нямецкіх салдат у колькасці 10 чалавек.

11 жніўня 1942 года.

Гвардыі маёр Палякоў Сямён Васільевіч прыбыў са шпіталя пасля заканчэння пяцімесяцовага лячэння пасля ранення. Да ранення працаваў нам. камандзіра па палітычнай частцы 533-га армейскага мінамётнага палка 33-й арміі.

Гвардыі маёр Палякоў заўсёды знаходзіўся ў баявых парадках, натхняючы асабісты склад на разгром ворага. У жнівеньскіх баях 1944 года ў раёне Вілкавішкіс полк выканаў пастаўленыя яму баявыя задачы. 12 жніўня 1944 года полк адбіў буйную контратаку танкаў і пяхоты праціўніка. У гэтым баі гвардыі маёр Палякоў С. В. быў цяжка паранены.

6 лютага 1945 года

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.