Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Ліпень 2020 16:53

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь уручаны студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 0159За выдатную вучобу, актыўны ўдзел у навуковай і грамадскай дзейнасці студэнты-выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта Аляксей Аборын і Паліна Платава ўзнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Ад усёй Купалаўскай супольнасці з атрыманнем высокай узнагароды выпускнікоў павіншаваў прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко: «Узнагароджанне лепшых студэнтаў нашай краіны падзячнымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь стала добрай традыцыяй. Вельмі радуе той факт, што сярод узнагароджаных штогод прысутнічаюць студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы. Гэта сведчыць аб тым, што Купалаўцы заўсёды годна праяўляюць сябе не толькі ва ўсіх напрамках дзейнасці ўніверсітэта, але і ў жыцці краіны. Гэта прызнанне поспеху».

Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Рабяты падзяліліся ўражаннямі аб удзеле ў галоўнай студэнцкай падзеі года - Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама распавялі пра свае планы на будучыню.