Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Чэрвень 2020 13:08

Загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанцін Карпінскі, прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

IMG 20200627 204139 971Падзяка аб'яўлена за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі.

 

 

 

 

 

 

Канстанцін Карпінскі скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вучыўся ў дактарантуры пры кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага.

У 2017 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сэнсажыццёвы крызіс асобы: фенаменалогія, механізмы, заканамернасці».

З 2000 года працуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Сфера навуковых інтарэсаў Канстанціна Карпінскага - гэта псіхалогія жыццёвага шляху асобы, псіхалогія суб'екта, крызісная псіхалогія.