Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 24 Чэрвень 2020 11:38

Упершыню ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца выпуск студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа»

tamozhennikiДыпломы выпускнікам будуць уручаны 25 чэрвеня на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга.

Набор па спецыяльнасці «Мытная справа» быў ажыццёўлены ў 2017 годзе. Па выніках навучання кваліфікацыю "Спецыяліст мытнай справы" атрымалі 27 студэнтаў, з іх два - замежныя студэнты з Расіі і Туркменістана. Восем чалавек навучаліся па мэтавым накіраванні. Дыплом з адзнакай у дзесяці купалаўцаў.

Выпускнікі, якія навучаліся за кошт сродкаў бюджэту, атрымалі накіраванні на свае першыя працоўныя месцы на Гродзенскую рэгіянальную мытню. Частка з выпускнікоў плануюць працягнуць навучанне на II ступені.