Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Чэрвень 2020 16:10

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Мікалай Мінайлаў

minajlovМінайлаў Мікалай Астапавіч нарадзіўся 1 снежня 1924 года ў г. Клімавічы Гомельскай губерніі. Са жніўня па лістапад 1941 г. - радавы знішчальнага батальёна (г. Клімавічы).

З лістапада 1941 па жнівень 1943 - сувязны партызанскай брыгады ў Бранскай вобласці. З 7 кастрычніка 1943 па жнівень 1944 года - на 2-м Беларускім фронце. Цяжка паранены 04.01.1944.

Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі» (1945), «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1965), «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1967), ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені (1985).

З 1957 года працаваў на кафедры педагогікі ў Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па педагогіцы. З 1981 года - дацэнт кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання нашай ВНУ.

З узнагароднага ліста

Чырвонаармеец Мінайлаў Мікалай Астапавіч, займаючы пасаду стрэлка 1093-га стралковага палка 324-й стралковай дывізіі 50-й арміі 2-га Беларускага фронту, браў актыўны ўдзел у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі з 7 кастрычніка 1943 па 4 студзеня 1944 года. Быў цяжка паранены ў галаву, у выніку чаго пакутуе галавакружэннем. З'яўляецца інвалідам 3-цяй групы.

За актыўны ўдзел на франтах Вялікай Айчыннай вайны і атрыманае раненне ўзнагароджаны Урадавай узнагароды - медалі "За баявыя заслугі".

15 чэрвеня 1945 года.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.